Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. 🇧🇾
⚡️ Напярэдадні свята ў інфармацыйна-бібліятэчным цэнтры адбылася сустрэча з навучэнцамі 7 “Г” і 7 “Д” класаў, на якой удзельнікі даведаліся пра свята роднай мовы, яго гісторыю заснавання. ⚡️ Прысутныя ўдзельнічалі ў розных конкурсах, віктарынах і гульня, правяралі свае веды па роднай мове, займаліся супастаўленнем слоў ў слоўніках. Завяршылася сустрэча падвядзеннем вынікаў і ўзнагароджваннем пераможцаў.